23.11.2016 / 22:46

У Магілёве прыдумалі «цёплае марозіва» 4

«Цёплае марозіва», аналагаў якому няма ў Беларусі, прапануе пакаштаваць ААТ «Магілёўская фабрыка марозіва», піша mycity.by.

З марозівам нічога не здарыцца, нават калі забыцца пакласці яго ў лядоўню і пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на працяглы час. Яго нават можна грэць ў мікрахвалёвай печы — марозіва не губляе сваіх уласцівасцяў, а набывае вытанчаны смак і далікатную тэкстуру, якая нагадвае суфле. Як паведамілі на прадпрыемстве, навінку ўжо можна набыць у крамах Магілёва.

nn.by

1
le mantar / Адказаць
23.11.2016 / 22:52
Пачытаць бы склад гэтага дзіва. Мабыць, адна хімія ды загушчальнікі.
1
Йа / Адказаць
23.11.2016 / 23:24
Дык гэта ёгурт, а не марозіва. Фабрыка, не ганіце пургу.
3
Павлик Матросов / Адказаць
24.11.2016 / 12:02
Яшчэ распрацаваць халодную гарэлку трэба.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру