Рух «Мемарыял» апублікаваў на сваім сайце даведнік «Кадравы склад органаў дзяржаўнай бяспекі СССР. 1935-1939», з дадзенымі аб 39 950 супрацоўнікаў НКУС, якія працавалі ў органах дзяржбяспекі, у тым ліку ў Беларусі.

База размешчана па адрасе nkvd.memo.ru і рэалізавана як сайт вікі. Шукаць персаналіі можна як па алфавіце, так і па месцах службы, званнях і ўзнагародах, а таксама па катэгорыі «рэпрэсаваныя». У картцы паказваюцца таксама, у залежнасці ад паўнаты звестак аб канкрэтным чалавеку, даты пачатку і канца службы.

Асноўнай крыніцай для базы былі загады НКУС па асабовым складзе — напрыклад, аб прысваенні спецыяльных званняў або аб звальненні. «Інфармацыя з загадаў дапоўненая біяграфічнымі дадзенымі з іншых крыніц - у першую чаргу, пра загінулых і зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб рэпрэсаваных», — паведамілі ў «Мемарыяле».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0