Справай настаяцеля праваслаўнага прыходу ў Гатава Канстанціна Бурыкіна, які быў затрыманы за незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў, займаецца дысцыплінарная камісія Беларускага экзархата.
«Прынята рашэнне аб забароне Бурыкіну праводзіць набажэнствы, насіць вопратку святара, яго справай у цяперашні час займаецца дысцыплінарная камісія Экзархата», — паведаміў прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сяргей Лепін.
Паводле яго слоў, Бурыкін яшчэ не пазбаўлены сану святара. «Адносна яго дзеянняў будзе паседжанне Царкоўнага кананічнага суда Беларускага экзархата. І суд будзе прымаць рашэнне аб пазбаўленне яго сану святара», — сказаў суразмоўца.
Пры гэтым ён удакладніў, што царкоўны суд будзе засядаць пасля таго, як будзе абвешчаны прысуд суда па яго крымінальнай справе.
Прэс-сакратар БПЦ распавёў, што падобных выпадкаў не было. «Былі адзінкавыя выпадкі, калі святара пазбаўлялі сану. Здараецца, што па рашэнні Царкоўнага суда святару забараняюць здзяйсняць набажэнства — спавядаць, прычашчаць, але ён застаецца святаром», — адзначыў ён.