Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да беларускіх пілігрымаў, якія 1‑2 ліпеня возьмуць удзел ва ўрачыстасьцях у гонар Маці Божай Будслаўскай.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў маліцца за візыт Папы Рымскага ў Беларусь. Сам Папа адносна візыту сказаў: «Калі Бог дазволіць мне».

«Мы ўжо доўга, вельмі доўга чакаем Папу.Я заклікаю вас да малітвы ў інтэнцыі візыту сьвятога айца на Беларусь. Няхай гэтая просьба будзе яшчэ адной інтэнцыяй вашага пілігрымаваньня,» — гаворыцца ў звароце мітрапаліта.

Папа Бэнэдыкт XVI уручыў Тадэвушу Кандрусевічу палій Мітрапаліта Менска‑Магілёўскага.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0