Прапагандысцкі канал Міністэрства абароны Расіі «Звезда» выдаў у эфір страшылку.

«Мне ліст тут даслаў аднакашнік з Украіны, — кажа вядучы тэлеканала. — Злы такі, абразлівы. З пагрозамі. Знішчаю і буду знішчаць ўсіх расіян і вашых дзяцей. Ён, вядома, не расіянамі нас назваў, па-іншаму. Завуць гэтага майго знаёмага Аляксандр Ісакаў. Ён — старшы афіцэр Узброеных сіл Украіны. Сам сябе называе беларус. Проста ў лісце удакладняе, я беларус. І тут я падумаў, што гэта Аляксандр папярэджвае мяне так, што рыхтуецца ў Кіеве сур'ёзная правакацыя супраць Беларусі. Гэтым дзецям, якія называюць сябе беларусамі, цяпер, мабыць, зусім няма чым заняцца. І Кіеў іх можа выкарыстоўваць у сваёй бруднай гульні супраць Мінска. Украінская разведка рыхтуецца закідваць сваіх карнікаў з беларускімі каранямі ў Мінск. Для таго, каб зваліць дзейную ўладу і пасадзіць у Беларусі прыхільнікаў Майдану. Яны будуць у грудзі біцца і называць праўдзівымі беларусамі. Разумееце, якое вераломства я ўбачыў паміж радкоў майго аднакашніка. Мая справа папярэдзіць Мінск. А інакш навошта ён мне пісаў? Паказваў, што ўкраінскія вайскоўцы небяспечныя і патрабуюць кантролю і прымусу іх да міру? Ці проста хацеў, каб я ацаніў, у каго ператварыўся хатні хлопчык Саша Ісакаў? Мы вучыліся ў Львове», — адзначае Падкапаеў.

Звяртаюць увагу ў гэтым матэрыяле словы «Знішчаю і буду знішчаць ўсіх расіян і вашых дзяцей». Фэйк, які быў выкарыстаны яшчэ ў выпадку з «распятым у Славянску» хлопчыкам.

Чытайце таксама: Расійскія СМІ рыхтуюць хвалю матэрыялаў пра Беларусь?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?