Макс Корж прэзентаваў новы кліп «Мой сябар» у свой дзень нараджэння. Песня вядомая слухачам спевака яшчэ з альбому «Жывёльны свет», але менавіта цяпер спявак вырашыў апублікаваць новую версію.

«Што падштурхнула мяне абнавіць гэты трэк? Дзесьці ў кампаніі граў на гітары і выканаў «Мой сябар». Пакуль граў, думаў: прайшло ўжо шмат гадоў з напісання тэксту, за гэты час шмат чаго змянілася: з'явіліся вы, сям'я, я гляджу больш стала на нейкія рэчы, і будучы альбом «Малы пасталеў ч.1», як і папярэднія альбомы, азначае новы этап у жыцці, у той жа час я не магу выкінуць ні радка з гэтай песні, а значыць, каштоўнасці засталіся ранейшымі, тое, што я хацеў данесці да вас тады, не ведаючы вас яшчэ, працягваю несці ў кожным трэку з нязменным курсам і гэта аху***а !!! Вось вы мне ўсё жадаеце, а я пажадаю вам сёння мяняцца, як хочаце. Знешне сталець, але ніколі не губляць гэтага адчування жыцця, якое ёсць зараз у вас, і тады пох, што з вамі наогул будзе адбывацца:) Але пра гэта ўжо ў іншым трэку з альбома», — падзяліўся думкамі Макс у сваё 28-годдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0