На «Арт Сядзібе» у Мінску з аншлагам прайшла аўтограф-сесія культавага беларускага выканаўца Лявона Вольскага.
Больш за сотню чалавек наведалі перадканцэртную сустрэчу з улюбёным спеваком. Лявон трошкі спазніўся, але адданыя слухачы знайшлі чым заняць час у чаканні спевака. Фанаты пачалі спяваць ягоныя песні. Як яны гэта рабілі і як сустрэлі музыку — глядзіце ў відэа «Нашай Нівы»:
Падчас сустрэчы кожны ахвотны мог набыць дыск з новым альбомам «Псіхасаматыка», паспяваць з Лявонам Вольскім і атрымаць ад яго аўтограф. Пачынаючы адну з песняў, музыка сумеўся і прызнаўся, што даўно яе не граў, але фаны запэўнілі, што дапамогуць яму, бо ведаюць ягоныя песні на памяць.
Атрымаць аўтограф прыйшлі людзі розных пакаленняў — і бацькі з дзецьмі, і юнакі, і бабулі з дзядулямі.
Фанаты не хацелі адпускаць куміра, а воплескі было чуваць на ўвесь ГЦ «Маскоўска-Венскі». Лявон паабяцаў, што на канцэрце ў Вільне, які пройдзе 3 снежня, будзе яшчэ круцей.