«Калі я чытаю беларускую літаратуру гэтага часу, я магу знайсці працэс стварэння беларускай сучаснай мовы», — падкрэсліў беларусіст з Японіі Кен Сібата.

Кен Сібата адзначае, што даследаванне нашаніўскага перыяду цікавіць яго менавіта як замежніка.

«Літаратура гэтага перыяду шчыльна звязаная з адраджэннем нацыянальнай культуры. І я думаю, што гэта важна не толькі для беларусаў або аматараў беларускай культуры, але і для японцаў», — адзначыў Кен Сібата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0