25.11.2016 / 12:17

У Кеніі навучыліся ператвараць чалавечыя фекаліі ў паліва 12

Кенійскі стартап Sanivation абвясціў пра запуск новай сістэмы ператварэння чалавечых фекаліяў ў паліва. Яна будзе больш кампактнай па параўнанні са старой і зможа апрацоўваць да васьмі тон адходаў у месяц. Пра гэта паведамляе выданне N+1 са спасылкай на IEEE Spectrum.

Грануляцыйны апарат змешвае адходы з вугальным пылам і пілавіннем, і яны скатваюцца ў невялікія шарыкі. Фота Sanivation

Летась стартап Sanivation прапанаваў выкарыстоўваць у якасці больш экалагічнага паліва перапрацаваныя чалавечыя фекаліі. Кампанія ўсталявала ў Кеніі спецыяльныя прыбіральні, адходы з якіх кожны месяц паступаюць на перапрацоўчыя заводы. На гэтыя заводах спецыялісты змяшчаюць іх у шкляныя кантэйнеры і награваюць, тым самым дэзынфікуюць іх. Для гэтага выкарыстоўваецца стальны дыск, які факусуе прамяні Сонца, што на яго падаюць, на ёмістасці з фекаліямі. Так ёмістасць награваецца да 60 градусаў Цэльсія. Працэс такой cанітарнай апрацоўкі цягнецца тры гадзіны.

Пасля гэтага адходы ў гранулятары змешваюцца з вугальным пылам і скатваюцца ў шарыкі. У выніку атрымліваецца матэрыял, які вонкава нагадвае вугаль, аднак з іншымі ўласцівасцямі. Апрацаваныя адходы гараць у два разы даўжэй у параўнанні з вуглём. Пры гэтым яны вылучаюць на траціну менш угарнага газу і цвёрдых часціц. Па словах уладальнікаў кампаніі, кожная тона такога матэрыялу захоўвае 88 дрэў, пры гэтым яго кошт параўнальны з коштам звыклага кенійцам паліва.

Да гэтага часу на заводзе Sanivation можна было апрацоўваць толькі дзве тоны адходаў у месяц, аднак цяпер навукоўцы павялічылі гэты паказчык да васьмі тон. Гэта ўдалося зрабіць дзякуючы новаму працэсу апрацоўкі: фекаліі цяпер награваюцца не тры гадзіны, а ўсяго 10 хвілін, пасля чаго яны па трубах паступаюць у кантэйнеры з цэменту і шкловалакна. У гэтых ёмістасцях, якія захоўваюць цяпло, яны знаходзяцца каля трох гадзін, а потым адпраўляюцца на перапрацоўку.

Ідэя выкарыстання адходаў для атрымання энергіі не новая. Сёлета супрацоўнікі даследчай лабараторыі ВПС ЗША выпрабавалі новую ўстаноўку па перапрацоўцы рознага смецця ў сінтэз-газ, які затым можа выкарыстоўвацца ў генератарах для выпрацоўкі электрычнасці. Сістэма здольная перапрацаваць за дзень да дзесяці тон рознага смецця, канвертаваць яго прыкладна ў 300 кілават электраэнергіі.

1
саня / Адказаць
25.11.2016 / 12:47
Не катки бы строил наш предводитель, а биогазовые установки на крупных комплексах. А так приходиться учиться у негров, из говна лепить топливные брикеты.
0
іван пятровіч / Адказаць
25.11.2016 / 13:27
вот ано - наша спасеніе
1
Алесь Беларус / Адказаць
25.11.2016 / 13:46
Расея i палiва. Дык вось пра што казаý той паляк! А яны пакрыýдзiлiся.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру