Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што «межы Расіі нідзе не заканчваюцца». Пра гэта ён сказаў на ўручэнні прэмій Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ), перадаеТАСС.

ria.ru

Падчас мерапрыемства расійскі лідар задаў некалькі пытанняў на веданне геаграфіі двум хлопчыкам — Цімафею Цою і Міраславу Аскірку.

Міраслаў заявіў, што ён ведае «ўсе сталіцы, усе контуры краін». Тады Пуцін спытаў у яго: «Дзе заканчваюцца межы Расіі?». «Межы Расіі заканчваюцца праз Берынгаў праліў з ЗША…» — пачаў адказваць Міраслаў. Аднак Пуцін спыніў яго, заявіўшы, што «межы Расіі нідзе не заканчваюцца».

«Гэта жарт», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?