Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША ад партыі зялёных Джыл Стайн падала петыцыю з патрабаваннем перагледзець вынікі выбараў у штаце Вісконсін. Пра гэта паведамляе CNN.

Выбарчая камісія Вісконсіна ў сваім Twitter паведаміла, што яна атрымала петыцыю. Стайн ў сваім акаўнце ў Twitter распавяла, што пералік галасоў у Вісконсіне пачнецца на наступным тыдні. 25 лістапада быў крайні тэрмін для падачы скаргі на вынікі выбараў у гэтым штаце, па выніках якіх ЗША ўзначаліць кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.

Стайн таксама паабяцала падаць петыцыю з патрабаваннем перагляду галасоў у штатах Мічыган і Пенсільванія. Апошні тэрмін падачы заяўкі ў Мічыгане - 30 лістапада, у Пенсільваніі - 28 лістапада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0