02.07.2008 / 11:06

МТС папярэджвае абанэнта пра адказнасьць за карыстаньне «шэрым» тэлефонам 3

Або за валоданьне тэлефонным апаратам са змененым ідэнтыфікацыйным нумарам.


«У Рэспубліцы Беларусь плануецца ўвядзенне адказнасці абанента ў выпадку выкарыстання імі, у мэтах атрымання паслуг сувязі, тэлефоннага апарата са змененым ідэнтыфікацыйным нумарам (IMEI) альбо тэлефоннага апарата, ідэнтыфікацыйны нумар якога занесены ў базу выкрадзеных альбо нелегальна ўвезеных у Рэспубліку Беларусь тэлефонных апаратаў».

Аб гэтым з 1 ліпеня СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» інфармуе абанентаў пры заключэнні дагавора на аказанне паслуг сувязі. Інфармаванне вядзецца ў мэтах выканання прадстаўлення Генеральнай пракуратуры ад 19.06.2008 №1602‑04д‑300.

Як гаворыцца ў заяве Генеральнай пракуратуры, «вынікі расследавання крымінальных спраў і аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў сведчаць аб тым, што злачынцамі ўсё часцей наўмысна выкарыстоўваюцца выкрадзеныя раней сродкі мабільнай сувязі са змененымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі…

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу ўсіх карыстальнікаў мабільнай сувязі на магчымыя негатыўныя вынікі набыцця мабільных тэлефонаў з парушэннем дзеючых правілаў».

СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» рэкамендуе абанентам здзяйсняць набыццё, рамонт і сэрвіснае абслугоўванне тэлефонаў у аўтарызаваных сэрвісных цэнтрах і арганізацыях, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі. Гэта выключыць верагоднасць карыстання тэлефонамі са змененымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі.

mts.by

0
браў новы апарат з рук / Адказаць
02.07.2008 / 15:53
гадоў пяць таму... і што мне цяпер рабіць?
0
Ramanau Mikalai / Адказаць
02.07.2008 / 20:32
Jaka nazva telefona? kab telefon pracavau 5 god ,mazliva en byu nedze shavany u hace,a telefanavali u natsy.U mjane telefon bolei 2 god ne pracavau.Nabyvai novy telefon u sklepe,a gety pradai u trci ruki...
0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
04.07.2008 / 01:26
"арганізацыях, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі" І тут дазволу прасі. Мо, й туалетную паперу яшчэ набываць у "арганізацыях, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі", каб не парэзацца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру