Маскоўская патрыярхія стрымана пракамэнтавала меркаваны візыт Папы Бэнэдыкта XVI у Беларусь, што кантрастуе з рэзкімі ацэнкамі візыту кіраўніка каталіцкай царквы ў Кіеў.

У адказ на просьбу пракамэнтаваць беларускія пляны Папы сакратар па міжхрысьціянскіх сувязях Маскоўскага Патрыярхату а. Ігар Выжанаў сказаў:

«У якасьці пажаданьня можна сказаць пра неабходнасьць улічваць думку беларускага праваслаўнага насельніцтва», паведамляе Ореанда

Нагадаем, што Папу Бэнэдыкта запрасіў у Беларусь падчас візыту ў нашу краіну дзяржсакратара Ватыкану, кардыналу Тарчызіё Бэртонэ.

Ватыкан пазытыўна паставіўся да гэтай прапановы.

Глядзі яшчэ:
Лукашэнка запрасіў Папу Бэнэдыкта XVI у Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?