27.11.2016 / 03:32

Польскі журналіст, пабіты на расійскім тэлеканале, атрымаў кампенсацыю 33

Польскі журналіст Томаш Мацяйчук атрымаў кампенсацыю ў памеры 50 тысяч расійскіх рублёў (каля 775 даляраў) ад тэлеканала ТВЦ пасля таго, як яго ўдарылі ў эфіры праграмы «Права голасу». Пра гэта журналіст распавёў тэлеканалу Дождь

У лістападзе падчас здымак праграмы «Права голасу» Мацяйчук заявіў, што «украінцы таксама хочуць жыць як нармальныя людзі, а не ў лайне, як вы [расіяне]». Вядучы праграмы Рома Бабаян сказаў журналісту, каб той «пайшоў адсюль нафіг». Затым Мацейчука абступілі госці студыі, адзін з якіх ударыў яго па твары.

Глядзець з 23:30.

«Тэлеканал ТВЦ папрасіў прабачэння і даў мне кампенсацыю — 50 тысяч рублёў. Я хачу перадаць гэтыя грошы прытулку для жывёл», — распавёў Мацяйчук.

Пры гэтым ён прызнаў, што яму не варта было прамаўляць фразу пра тое, што расіяне «жывуць у лайне». «Я ўсведамляю сваю памылку і разумею, што гэтае слова не павінна было з'явіцца ў эфіры. Але я проста не вытрымаў. Я тут [у Расіі] знаходжуся ўжо трэці тыдзень і ўвесь час чую абразы», — сказаў журналіст.

У красавіку 2016 года Служба бяспекі Украіны забараніла Мацейчуку ўезд у краіну на пяць гадоў. Незадоўга да гэтага журналіст у Амстэрдаме спытаў у міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна, што ўкраінскія ўлады збіраюцца рабіць з нацыяналістычнай арганізацыяй Misanthropic Division, члены якой уваходзілі ў склад батальёна «Азоў».

3
Lazy Bitch / Адказаць
27.11.2016 / 03:47
Ну не, якая тут памылка? Рускія жывуць ў лайне, ўсё так. А чувак быў бы разумным - не хадзіў бы туды.
4
СЛЕСАРЬ / Адказаць
27.11.2016 / 05:11
молодчина, - рациональный ход, раз все так случилось.
3
Вася / Адказаць
27.11.2016 / 07:16
с кем поведёшься от того и наберёшься, сейчас полгодода в санатории психику восстанавливать придётся.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру