Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў ноч прэзідэнцкіх выбараў патэлефанаваў Хілары Клінтан і пераканаў яе прызнаць паразу на выбарах. Пра гэта піша The Hill са спасылкай на кнігу пра прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2016 года, якая мае хутка выйсці.

AP

AP

Як піша выданне, аўтары кнігі — карэспандэнт The Hill у Белым доме Эмі Парнс і Джонатан Ален — спасылаюцца на тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. «Вы павінны прызнаць», - сказаў Абама былому дзяржсакратару, калі сама Клінтан, яе сям'я і памочнікі назіралі за вынікамі ў ключавых штатах — Мічыган, Вісконсін і Пенсільванія.

«Пераломным момантам» для перадвыбарчай гонкі, як піша выданне, сталі агучаныя звесткі па Пенсільваніі пасля 01:30 па вашынгтонскім часе, пасля чаго стала ясна, што Трамп набраў неабходныя для перамогі 270 галасоў выбаршчыкаў. У канчатковым рахунку, Клінтан прыслухалася да парады Абамы і ў ноч на сераду, 9 лістапада, патэлефанавала Трампу, каб прызнаць паразу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?