27.11.2016 / 11:00

Новы прэзідэнт Малдовы не адмовіцца ад асацыяцыі з ЕС 11

Абраны прэзідэнт Малдовы Ігар Дадонзаявіў, што краіна працягне імплементацыю Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, паколькі ў кіраўніка дзяржавы няма паўнамоцтваў на дэнансацыю гэтага дакумента. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю румынскім СМІ, піша Rosbalt.

socialistii.md

«Прэзідэнт не мае паўнамоцтваў на дэнансацыю міжнародных дамоў, у тым ліку і Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Так, у праграме Партыі сацыялістаў ёсць такі пункт, але кіраўнік дзяржавы не можа быць прэзідэнтам толькі тых, хто галасуе за сацыялістаў, ён прэзідэнт усіх грамадзян краіны. Імплементацыя Пагаднення аб асацыяцыі будзе працягвацца», — падкрэсліў Дадон.

У той жа час ён дадаў, што будзе дамагацца аднаўлення эканамічных адносін з Расіяй, не выключаючы правядзення перамоваў па гэтым пытанні ў трохбаковым фармаце з удзелам Малдовы, Еўрасаюза і Расіі.

Адносна інтэграцыі ў Еўразійскі Саюз, абраны прэзідэнт адзначыў, што «ў залежнасці ад вынікаў будучых парламенцкіх выбараў (чарговых у 2018 годзе, ці пазачарговых ў 2017 годзе)», Дадон гатовы правесці рэферэндум, падчас якога самі грамадзяне павінны адказаць на пытанне, у які саюз яны хочуць інтэгравацца — у Еўрапейскі ці Еўразійскі.

Раней Дадон неаднаразова заяўляў, што будзе настойваць на дэнансацыі Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам і інтэграцыі ў Еўразійскі Саюз.

nn.by

2
Марамой / Адказаць
27.11.2016 / 11:15
Хiтры хлопяц гэты Дадон. А,як вядома, "Хiтрае цяля двух матак смокча".
2
трыццаць тры и кавалачек / Адказаць
27.11.2016 / 11:30
удар в спину путину. клятый трамп.)))))
4
Ёпрст / Адказаць
27.11.2016 / 11:49
Нешта прывід Януковіча пачаў блукаць па Малдове
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру