Трэцяга ліпеня рух транспарту ў цэнтры Мінска будзе часткова перакрыты ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня незалежнасці Беларусі.

Як паведаміла ўпраўленне ДАІ МУС, з 9.00 да 11.00 будзе закрыты рух па праспекце Незалежнасці (ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Казлова), а таксама вуліцах Кісялёва (ад вул. Чырвоная да пр. Незалежнасці) і Захарава (ад вул. Першамайская да пр. Незалежнасці).

З 9.00 да 14.00 і з 20.00 да 4.00 4 ліпеня рух будзе перакрыты па вуліцы Леніна, пуцеправодзе цераз вуліцу Няміга і праспекце Пераможцаў (да вул. Арлоўская). У гэты ж час будзе перакрыта вуліца Мельнікайтэ (ад вул. Заслаўская да пр. Пераможцаў), праспект Машэрава (ад вул. Куйбышава да вул. Ціміразева), вуліца Гвардзейская (ад пр. Машэрава да пр. Пераможцаў), вуліца Сапёраў (ад вул. Ціміразева да пр. Пераможцаў) і вуліца Ціміразева (ад пр. Машэрава да вул. Сапёраў).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў выключыць названыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі са сваіх маршрутаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0