27.11.2016 / 11:44

У Мінску ў навагоднія святы пройдзе звыш за 100 мерапрыемстваў 1

Звыш за 100 мерапрыемстваў, прысвечаных сустрэчы Новага года і Калядаў, пройдзе ў Мінску ў студзені-снежні. Святочная афіша размешчаная на сайце Мінгарвыканкама.

by24.org

Так, мінчукоў і гасцей горада парадуе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, якое стала ўжо традыцыйным. Маршрут казачных герояў 24 снежня ўключае пл. Незалежнасці, пр. Незалежнасці, вул. Леніна, Інтэрнацыянальную, пл. Свабоды. Пачатак запланаваны на 17.30. У гэты ж дзень на тэрыторыі Верхняга горада стартуе навагодні перформанс «Чароўная краіна выканання жаданняў», у Мінскай гарадской ратушы — праект «У гасцях у Дзеда Мароза». Убачыць іх можна будзе штодня да 5 студзеня.

На дзвюх пляцоўках горада — на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту — з 15 снежня па 15 студзеня разгорнецца «Калядны кірмаш», у раёне Палаца спорту 24 снежня пройдзе кірмаш «Калядная зорка».

Галоўнай святочнай пляцоўкай у навагоднюю ноч стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Там з 23.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня пройдзе праграма «З Новым годам, сталіца!». Працягне гулянні з 14.00 да 20.00 праграма «Чароўная навагодняя ноч». Феерверк адбудзецца 1 студзеня ў 1.30.

Таксама ў афішы значацца шматлікія навагоднія прадстаўленні, ранішнікі, спектаклі для дзяцей ва ўстановах культуры, дзіцячых дамах, сацыяльна-педагагічных цэнтрах, дамах састарэлых. У снежні стартуюць дабрачынныя акцыі «Цуды на Каляды», «Нашы дзеці» і «Падорым усмешку дзецям!». Моладзевы праект «Сімфонія творчасці» 3,10, 17, 24 снежня прэзентуе гандлёвы цэнтр «Сталіца».

Свае мерапрыемствы падрыхтавалі і раённыя адміністрацыі, Цэнтральны дзіцячы парк ім. М. Горкага, Мінскі заапарк, Палац дзяцей і моладзі, Дзіцячая чыгунка. Таксама ў сталіцы пройдуць розныя спартыўныя спаборніцтвы, у тым ліку калядны міжнародны турнір аматараў хакея, адкрыты турнір «Кубак сталіцы» па тэквандо.

Святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў Мінску і 7 студзеня. А 8 студзеня каля Дома міласэрнасці будзе праведзенае каляднае свята «Духоўнасць сям'і — дабрабыт грамадзян». Завершацца навагоднія і калядныя гулянні 14 студзеня святочным мерапрыемствам «Шчодрык» у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

nn.by

0
ясёны / Адказаць
28.11.2016 / 11:31
сколько же денег раскрадут с казны!! Проверить бы смету на празднование в Московском районе.что пошло в расход по акту и что в самом деле. Списать можно много. За народные деньги.Банкеты,подарки.И так много лет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру