Расійскі гросмайстар, пераможца юнацкага першынства краіны Юрый Елісееў загінуў у ноч на нядзелю ў Маскве на 21-м годзе жыцця. Як паведаміў сябар нябожчыка Данііл Дубоў, шахматыст упаў з вышыні 12 паверха пры спробе пералезці з акна на балкон. Абставіны здарэння ўдакладняе паліцыя, паведамляе Gazeta.ru.

Тут і ніжэй фота з сацсетак

Факт выяўлення цела маладога чалавека з прыкметамі падзення з вышыні ўжо пацвердзілі ў праваахоўных органах Масквы. Як растлумачылі ў прэс-службе паліцыі, паводле папярэдніх дадзеных, юнак пералазіў на балкон суседняй кватэры ў доме на Пятніцкай шашы каля 23:30 па маскоўскім часе. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Па некаторай інфармацыі, Елісееў займаўся паркурам (экстрэмальнае пераадоленне перашкод у гарадскіх умовах) і ўжо не ў першы раз лазіў праз балконы. Сведчаць пра гэта фатаграфіі, у прыватнасці, размешчаныя ў акаўнце шахматыста.

Елісееў нарадзіўся ў 1996 годзе, быў адным з найбольш перспектыўных маладых гросмайстраў Масквы. У 2015 годзе падзяліў 30-32 месца на дарослым чэмпіянаце Расіі ў Калінінградзе. У рэйтынгу Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) ён займаў 212-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?