27.11.2016 / 15:07

Віцэ-прэм'ер Сямашка: Рэцэсія ў прамысловасці скончылася 13

«Пераадолелі гэты крызіс, ужо па ўсіх прыкметах я бачу, што рэцэсія скончылася», — заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ, паказаным у праграме «Тыдзень 24 гадзіны» 26 лістапада віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Учора ён удзельнічаў у мерапрыемствах Дня «Амкадора» ў Лагойску (Мінская вобласць).

Паводле слоў намесніка кіраўніка беларускага ўрада, «у Мінпрама ўжо 103% тэмп росту сёння». «А на 2017 год мы запланавалі 111,3%», — сказаў Сямашка.

Што тычыцца «Амкадора», то, паводле слоў віцэ-прэм'ера, для гэтай кампаніі «год скончыцца вельмі паспяхова». «І, напэўна, 130-135% будуць супастаўныя ў коштах у адносінах да 2016 года», — выказаў меркаванне Уладзімір Сямашка.

0
Віктар Малочка / Адказаць
27.11.2016 / 15:18
"Думаў, што апусціўся на самае дно, але з нізу пагрукалі!". Калі зыходзіць з такога пункту гледжання, то мо Семашка і мяе рацыю!
0
Павел / Адказаць
27.11.2016 / 15:47
закончилась рецессия и неожиданно наступил рост производства - а депрессия ? кризис экономики не предвидится?, ведь все и вся в РБ зависит от изменения цен на нефть, тут пока тишина, откуда это знать Семашко, и что будет у ближайшего союзника в 2017? Смешно, как будто они не в союзном государстве с Россией живут! Может в Европе уже)?
0
Генэрал Голад / Адказаць
27.11.2016 / 15:59
Ну... Я.... Карацей: НЯМА СЛОЎ!!!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру