27.11.2016 / 15:20

У Лідзе альфонс «развёў» пенсіянерку на грошы, жанчына не дажыла да суда 10

Пазнаёміліся Марыя і Алег (імёны змененыя па этычных прычынах) у інтэрнэце. Мужчыну было 35, жанчыне — 65. Але нягледзячы на розніцу ва ўзросце, паміж імі паўсталі рамантычныя адносіны, пішуць Naviny.by са спасылкай на газету «Прынёманскія весці».

Неўзабаве мужчына прыехаў да сваёй дамы ў Ліду, распавёў жаласную гісторыю пра тое, што жыве ў Гродне з былой «грамадзянскай» жонкай. Раз'ехацца не могуць, бо ў іх агульнае дзіця. Казаў, што працуе грузчыкам, таму мала зарабляе.

Марыя ў адказ распавяла, што разведзеная, дзяцей няма, раней працавала адвакаткай, а цяпер на пенсіі. Яна таксама прызналася, што цяжка хворая, таму прасіла маладога чалавека не будаваць з ёй вялікіх планаў.

Сустракацца яны сталі ўсё часцей. Жанчына падоўгу ляжала ў бальніцы ў Гродна, дзе «каханы» яе наведваў. За такі клопат Марыя не шкадавала грошай — дарыла мужчыну дарагія падарункі, потым аформіла візу. Ён нават угаворваў яе купіць сумесны аўтамабіль і прадаць кватэру ў Лідзе, каб яна змагла перабрацца бліжэй да яго ў абласны цэнтр. Далей — больш.

Жанчына падзялілася, што даўно марыла трапіць на Кубу. Прадпрымальны прыхільнік тут жа знайшоў «недарагія» пуцёўкі — за 2 тысячы даляраў, якія яму адразу ж перадала Марыя. На наступны дзень уся сума знікла — ці то згубіў, ці то скралі.

Пасля гэтага жыхарка Ліды вырашыла звярнуцца ў міліцыю, нягледзячы на тое, што мужчына ўгаворваў яе забраць заяву. Крыху пазней Марыя даведалася, што яна не першая ахвяра махляра. Да гэтага ён спрабаваў закруціць раман за грошы з яшчэ адной жанчынай, на гэты раз жыхаркай Вільні. Яна была ў яго ў сябрах у сацсетках.

У міліцыі Алег адмаўляўся распавядаць, як выдаткаваў грошы. Усе абвінавачванні адмаўляў. Казаў, што былая пасія спрабуе такім чынам яму адпомсціць.

Гэтая гісторыя стала поўнай нечаканасцю для «грамадзянскай» жонкі гарадзенца. Яна думала, што ў іх стабільныя адносіны. Свайго партнёра жанчына характарызавала толькі са станоўчага боку: ніколі не пазычаў ні ў кога грошай, не піў і не курыў.

Справа дайшла да суда. Мужчына прызнаны вінаватым у махлярстве. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хіміі». А Марыя да прысуду не дажыла. Яна памерла ад цяжкага захворвання.

nn.by

18
аня / Адказаць
27.11.2016 / 15:27
ужо б магла б каханку и спадчыну пакинуць за тое што падарыу ей кольки шчасливых хвилин и праявиу клопат и увагу да яе
5
Satan / Адказаць
27.11.2016 / 15:28
Ага! И снова не пил, не курил! Пойду покурю. Пить не буду, мне голова после вчерашнего еще болит.
2
ВХ / Адказаць
27.11.2016 / 16:02
Ну якiя ж бабы дурныя: ёй 65, яму 35! Да таго ж хворая, якая для яго рамантыка, аб чым думала
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру