27.11.2016 / 18:40

БАТЭ разграміў «Гарадзею» на фінішы чэмпіянату Беларусі 3

У заключным матчы 26-га чэмпіянату Беларусі па футболе уладальнік золата барысаўскі БАТЭ разграміў «Гарадзею» з лікам 5:0, паведамляе БелТА.

fcbate.by

Апошні матч сезона на поле «Барысаў-Арэны» прайшоў з вялікай перавагай 13-кратных чэмпіёнаў краіны. Яшчэ да перапынку барысаўчане тройчы паразілі вароты гасцей, прычым першыя два галы забілі лідары нападаў БАТЭ Віталь Радзівонаў і Міхаіл Гардзяйчук. У абодвух стала па 15 мячоў, і яны аказаліся найлепшымі бамбардзірамі першынства. У першым тайме таксама вызначыўся Мірка Іваніч. У другой палове гульні падапечныя Аляксандра Ермаковіча яшчэ двойчы парадавалі сваіх заўзятараў — на 57-й хвіліне браму Паўла Часноўскага прабіў Аляксандр Валадзько, а за 10 хвілін да фінальнага свістка апошнюю кропку паставіў Юрый Кендыш.

Вынікі астатніх матчаў 30-га тура:

  • «Нёман» (Гродна) — «Нафтан» (Наваполацк) — 0:1,
  • «Белшына» (Бабруйск) — «Граніт» (Мікашэвічы) — 1:1,
  • «Славія» (Мазыр) — «Дынама» (Мінск) - 1:0,
  • «Іслач» (Мінскі раён) — «Слуцк» - 2:0,
  • «Мінск» — «Крумкачы» (Мінск) — 1:0,
  • «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Шахцёр» (Салігорск) — 1:1,
  • «Дынама» (Брэст) — «Віцебск» — 3:0.

Выніковае становішча:

1. БАТЭ — 70 ачкоў (розніца мячоў — 73-25),

2. «Шахцёр» — 59 (46-20),

3. «Дынама» (Мінск) — 55 (46-28),

4. «Мінск» — 53 (49-24),

5. «Тарпеда-БелАЗ» — 48 (47-33),

6. «Віцебск» — 42 (30-26),

7. «Іслач» — 41 (33-39),

8.»Дынама» (Брэст) — 40 (38-38),

9. «Гарадзея» — 38 (36-39),

10. «Славія» — 35 (33-49),

11. «Крумкачы» — 33 (24-39),

12. «Слуцк» — 30 (22-34),

13. «Нёман» — 29 (21-36),

14. «Нафтан» — 29 (25-46),

15. «Белшына» — 25 (34-45),

16. «Граніт» — 25 (20-56).

Вышэйшую лігу пакідаюць «Белшына» і «Граніт», месца якіх у 2017 годзе зоймуць найлепшыя каманды першай лігі нацыянальнага чэмпіянату «Гомель» і магілёўскі «Днепр».

nn.by

1
Аматар портэра / Адказаць
27.11.2016 / 20:16
Добра адпачнуу. И каша была вельми смачная!
1
Litvin z' Vialikaye Litvy / Адказаць
27.11.2016 / 21:08
БАТЭ -- адзіная беларуская каманда, якая гуляе ў эўрапейскі футбол. Астатні заб'юць 1-2 мячы і па-калгаснаму ўтрымліваюць лік.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
28.11.2016 / 13:59
Адальюцца кату мышчыны слёзы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру