27.11.2016 / 18:51

Швейцарцы прагаласавалі супраць датэрміновага закрыцця АЭС краіны 6

Выбаршчыкі Швейцарыі на рэферэндуме, які прайшоў у краіне, адхілілі прапанову ўстанавіць максімальны тэрмін працы атамных электрастанцый на ўзроўні 45 гадоў.

Супраць гэтага выказаліся больш за 54% чалавек, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, паведамляе ВВС. 

Калі б прапанова партыі зялёных была прынятая, то тры найстарэйшыя з пяці АЭС, якія цяпер працуюць у Швейцарыі, былі б закрытыя ўжо ў наступным годзе, яшчэ адна ў 2024 годзе і апошняя — у 2029 годзе.

nn.by

3
з...лы беларус / Адказаць
27.11.2016 / 20:04
Супер! Швейцарцы - сапраўдная нацыя, якая думае пра будучыню ! Давайце зробім сапраўдны экалагічны маніторынг беларускай АЭС - запросім швейцарцаў праверыць работу расіян! Швейцарыя не ў НАТО - мы давяраем незалежнаму аудыту!
0
Litvin z' Vialikaye Litvy / Адказаць
27.11.2016 / 21:10
Швайцарцы -- не беларусы. Там нічога не хаваюць ад народу, так што і хвалявацца няма пра што.
1
Тэль / Адказаць
27.11.2016 / 21:26
з...лы беларус, што ты гародзиш? Выники выбарау - перамога папулистау.У швейцарыи, у адрозненни ад беларуси, часцяком здараюцца землятрусы. И што зробиць у гэтым выпадку незалежны кантроль? Любая АЭС гэта атамная бомба.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру