У Мінску на вул. Якубоўскага сёння раніцай «БМВ» пратараніў пяць аўтамабіляў, пацярпелых няма, паведаміў БелТА старшы інспектар ДПС Фрунзенскага РАУС Мінска Дзмітрый Дробат.

З тлумачэння кіроўцы 1973 года нараджэння вынікае, што ён не справіўся з кіраваннем аўто на мокрай дарозе. «Мужчына занадта моцна націснуў на педаль газу, машына пачала прабуксоўваць, а затым ірванула наперад. Кіроўца спрабаваў яе ўтрымаць, але не справіўся. Са слоў уладальніка, ён не зразумеў, як гэта адбылося, праявіў у нейкі момант няўважлівасць», — распавёў Дзмітрый Дробат.

Легкавы аўтамабіль «БМВ» зачапіў «Нісан», які стаяў наперадзе, а затым з вялікай сілай урэзаўся ў «Таёту», якая ад удару ўехала ў аўтамабіль «Рэно». «Рэно» закацілася пад грузавік «Мэрсэдэс», а той урэзаўся ў аўтамабіль «Аўдзі». Машыны вельмі моцна пашкоджаныя.

Кіроўца БМВ, па яго словах, страціў прытомнасць у момант, калі раскрылася падушка бяспекі. Хуткая медыцынская дапамога яму была аказаная на месцы ДТЗ, неабходнасці ў шпіталізацыі не было.

Мінчук мае немалы стаж кіроўцы. У цяперашні час праводзіцца праверка абставінаў здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?