Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што Расія з'яўляецца для Еўрасаюза раўнапраўным партнёрам, а не «рэгіянальнай дзяржавай», як назваў яе раней прэзідэнт ЗША Барак Абама.

ria.ru

«Я б хацеў весці дыскусіі з Расіяй на роўных», — сказаў Юнкер у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews і дадаў, што ацэнка амерыканскага прэзідэнта была вялікай памылкай, паведамляе РІАН.

Паводле яго слоў, у Еўропе немагчыма выбудаваць структуру бяспекі без удзелу Масквы.

«Да гэтага часу я не бачыў ніякіх аргументаў у карысць неадкладнага зняцця санкцый супраць Расіі. Я б хацеў мець пагадненне з Расіяй, якое выходзіць за звычайныя рамкі, маючы на ўвазе, што без Расіі ў Еўропе няма структуры бяспекі», — адзначыў Юнкер.

Старшыня Еўракамісіі падкрэсліў, што да Расіі трэба ставіцца як да «буйнога ўтварэння і гордай нацыі». На думку Юнкера, ЕС яшчэ многае варта даведацца пра «глыбіню» Расіі, бо саюз па-ранейшаму мала дасведчаны на гэты конт.

У сакавіку 2014 года па выніках саміту па ядзернай бяспецы ў Гаазе Абама заявіў, што Расія не з'яўляецца «першай пагрозай нацбяспецы ЗША», і назваў краіну «рэгіянальнай дзяржавай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?