Фота rustheatre.by

Фота rustheatre.by

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» прайшла 27 лістапада ў Мінску ў Купалаўскім тэатры, паведамляе БЕЛТА.

Прыз Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Найлепшая пастаноўка па творы беларускага аўтара» ўручылі рэжысёру-пастаноўшчыку Валянціне Ераньковай. Рэжысёр адзначыла, што ў спектаклі «Пясняр» артысты імкнуліся паказаць здабытак беларускай культуры. Высокая ацэнка журы — сведчанне, што гэта атрымалася.

Сёлета ў гэтай намінацыі ўдзельнічалі яшчэ чатыры спектаклі:

  • «Мабыць?» (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі),
  • «Маленькі прынц» (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета),
  • «Пінская шляхта» (Палескі драматычны тэатр),
  • «Самы маленькі самалёт на свеце» (Магілёўскі абласны тэатр лялек).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0