Фота gaibrest.by
Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 13.40 на бульвары Шаўчэнкі.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелыя пераходзілі вуліцу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. У іх траўмы рознай ступені цяжкасці.
Аўтобусам МАЗ кіраваў 47-гадовы мужчына. ДАІ праводзіць праверку.