Смачны Арт-Цэнтр ГРАЙ і «Беларуская Прастора» распачынаюць серыю супольных мерапрыемстваў — і ў першую чаргу літаратурных і музычных творчых сустрэчаў з беларускімі выканаўцамі — пад назваю «У родным краі, як у ГРАІ!».

30 лістапада а 19-й гадзіне наведвальнікі «Смачнага Арт-Цэнтру ГРАЙ» па адрасе вул. Інтэрнацыянальная, 33 змогуць пабачыць, пачуць, а таксама задаць свае пытанні знакамітаму артысту і аўтару шматлікіх песень на вершы беларускіх паэтаў Змітру Вайцюшкевічу.

Дапамагаць карыфею беларускае сцэны ў гэты вечар будуць малады беларускі творца Ілля Фаляжынскі і Алесь Квіткевіч. Уваход: 20 рублёў, месца за столікам — 30 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: +375-44-762-78-80 (velcom) і +375-25-618-85-35 (life:)).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0