Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не паляціць на пахаванне лідара кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра, паведамляе ВВС. Расійскую дэлегацыю ўзначаліць спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, разам з ім на жалобныя мерапрыемствы адправіцца віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ва «Уладзіміра Пуціна дастаткова напружаны парадак дня», таму на пахаванне Кастра ён не паляціць. «Ідзе падрыхтоўка да паслання Федэральнаму сходу. Гэта адно з галоўных мерапрыемстваў у прэзідэнцкім працоўным графіку на працягу года. Таму ў гэтай сувязі Расія будзе прадстаўленая не на найвышэйшым, але на высокім узроўні», — паведаміў Пяскоў журналістам.
0
0
0
0
0
0