Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што быў супраць прымянення сілы на Майдане ў лютым 2014 года і імкнуўся пазбегнуць кровапраліцця, піша ВВС.

У ходзе дачы сведкавых паказанняў пад прысягай па відэасувязі з Растоўскага абласнога суда Януковіч паведаміў Святошынскаму раённаму суду Кіева, што падчас падзей на Майдане ён «увесь час спрабаваў вырашыць усе мірным шляхам урэгуляваць».

«Я праводзіў сустрэчы з апазіцыяй і радыкаламі. Я працаваў кругласутачна. Апазіцыя казала — мы нічога не можам зрабіць з радыкаламі. І ў выніку гэта прывяло да ўжывання сілы на Майдане», — сказаў экс-прэзідэнт Украіны.

У пачатку пасяджэння пракуроры ў Кіеве заявілі, што ім неабходны 15-хвілінны перапынак, каб узгадніць пытанні, якія будуць задаваць Януковічу. Таксама суд адвёў на допыт у агульнай колькасці 3,5 гадзіны.

Падчас перапынку генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка, які прыйшоў на пасяджэнне кіеўскага суда, заявіў, што экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу абвешчана падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе.

«Улічваючы тое, што Януковіч знаходзіцца за межамі Украіны і фактычна хаваецца ад праваахоўных органаў Украіны, змест падазрэння абвешчаны вусна, а само паведамленне аб падазрэнні сёння гадзіну таму разасланае на ўсе вядомыя адрасы знаходжання Януковіча, а таксама будзе ўручана адвакату апошняга», — сказаў Луцэнка.

Як паведамляецца, пасля гэтага прадстаўнікі ўкраінскай Ваеннай пракуратуры ўручылі адвакату экс-прэзідэнта Украіны, які знаходзіцца ў кіеўскім судзе, апавяшчэнне аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?