Дзевяць чалавек параненыя ў выніку страляніны, якую адкрыў невядомы на тэрыторыі студэнцкага гарадка ўніверсітэта штата Агаё ў ЗША (горад Калумбус), паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Раней адміністрацыя універсітэта Агаё ў твітары размясціла паведамленне, што на тэрыторыі кампуса знаходзіцца ўзброены чалавек. «Уцякайце. Хавайцеся. Супраціўляйцеся», — абвяшчаў зварот да студэнтаў і выкладчыкаў.

Да студэнцкага мястэчка прыбылі падраздзяленні паліцыі і машыны хуткай дапамогі. Амерыканскія СМІ перадаюць, што нападнік быў забіты паліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0