Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС Мінска ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі чацвярых мінчан, якія ажыццявілі незаконны абмен незвычайных грашовых знакаў.

Як паведамілі ў райупраўленні міліцыі, абменнай валютай былі баты (Тайланд), дырхамы ААЭ, фларыны Арубы, кубінскія песа, індыйскія рупіі, эскуда Каба-Вердэ, фунты стэрлінгаў каралеўскага банка Шатландыі.

Двое мінчан з'яўляюцца калекцыянерамі грашовых купюр, а двое прывезлі грошы з месцаў адпачынку. У цяперашні час у дачыненні да чацвёркі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

«Скупка, продаж, абмен замежнай валюты, якія ажыццяўляюцца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) або дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама іншае незаконнае выкарыстанне каштоўных папер і плацежных дакументаў у замежнай валюце цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную артыкулам 11.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, — распавяла намеснік начальніка Партызанскага РУУС Наталля Каляда. — Санкцыя гэтага артыкула цягне накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?