ДТЗ адбылося сёння ў 12.05, паведамілі ва УДАІ Мінскага аблвыканкама. Кіроўца своечасова не зрэагаваў на цягнік. Як вынік, машына сутыкнулася з лакаматывам і скацілася па насыпу.

У Lexus спрацавалі падушкі бяспекі. Магчыма, менавіта гэта спрыяла таму, што трагедыі ўдалося пазбегнуць — абышлося без шпіталізацыі, хоць людзі, якія знаходзіліся ў машыне, былі дастаўленыя ў бліжэйшую бальніцу для агляду.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0