Прэстыж пісьменніцкай працы ў Беларусі трэба падымаць. Пра гэта заявіў сёння на з'ездзе праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі старшыня грамадскага аб'яднання Мікалай Чаргінец, паведамляе БелТА.

«Некаторыя дагаварыліся да таго, што пісьменнік — не прафесія, а пісьменніцтва — хобі, занятак ад няма чаго рабіць. Падобнымі ацэнкамі парой маніпулююць некаторыя столоначальники, сцвярджаючы, што пісьменнікі — не работнікі сферы культуры, а значыць, ім не паложана выдзяленне таго ж арэнднага жылля», — распавёў Мікалай Чаргінец.

Акрамя таго, Мікалай Чаргінец узняў праблему аплаты працы літаратараў і пенсійнага забеспячэння. Старшыня СПБ адзначыў, што на днях Міністэрства інфармацыі ініцыявала павелічэнне аўтарскага ганарару ўдвая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0