Дасягнутая дамоўленасьць яшчэ павінна быць зацьвержана кіраўніцтвам Польшчы.

Вашынгтон і Варшава заключылі папярэдняе пагадненьне наконт разьмяшчэньня элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы ПРА на тэрыторыі Польшчы.

Гэту інфармацыю пацьвердзілі афіцыйныя асобы Польшчы і ЗША.

Такая дамоўленасьць робіць магчымым разьмяшчэньне ракет‑перахопнікаў у Польшчы яшчэ да сыходу са сваёй пасады Джорджа Буша.

Паводле намесьніка кіраўніка МЗС Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага, вынікі перамоваў перададзены полськаму міністру замежных спраў краіны Радэку Сікорскаму.

«Цяпер павінна быць прынята палітычнае рашэньне: так ці не», ‑‑ кажа Вашчыкоўскі, паведамляе Бі‑Бі‑Сі.

Нагадаем, што вядуцца таксама перамовы пра разьмяшчэньне элемэнтаў сыстэмы ПРА ў Літве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0