29.11.2016 / 15:22

Трэнер зборнай Хацкевіч: Мама спрабуе пераканаць мяне, што ва Украіне бандэраўцы ядуць людзей 17

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч даў вялікае інтэрв'ю парталу by.tribuna.com. Ён заявіў, што лічыць Крым часткай Украіны, і расказаў, што на гэтай глебе пасварыўся са сваёй маці.

— Я кажу тое, што думаю. Гэта мой пункт гледжання. Чаму я не магу яго выказаць? Чамусьці наш беларускі менталітэт працуе ў такіх момантах па-іншаму. Не ведаю, чаму так. Можа, справа ў гэтым тэлевізары? Усё ідзе адтуль. Калі прыязджаю да мамы, прашу яе перш за ўсё выключыць тэлевізар. Таму што там увесь час навіны, нейкія перадачы: хто з кім-небудзь што-небудзь зрабіў, усё гэта разбіраецца. Кажу: «Мама, я прыехаў, давай пра дзяцей пагаворым».

Нядаўна вось ізноў мама распавядала, як ва Украіне скралі нейкае дзіця, пра нейкага міліцыянта, які нешта там стварыў у Данецку, у ДНР, яшчэ недзе. Прапанаваў адключыць расійскія каналы, усталяваць спадарожнікавую талерку, наладзіць украінскія каналы і пагаварыць пра гэта праз месяц. Меркаванне зменіцца.

— Вы стараецеся на гэтыя тэмы не размаўляць?

— Мы з мамай адзін раз нават пасварыліся на гэтай глебе. Сказаў: «Не хачу нават прыходзіць. Таму што ты мяне тут хочаш пераканаць, што ва Украіне ўсё бандэраўцы і ядуць людзей». Маёй сям'і там камфортна жыць. Калі б з гэтым былі нейкія пытанні, то я, напэўна, памяняў бы месца жыхарства, так? Магчымасці ёсць. На худы канец магу сюды вярнуцца. Чалавек дзе жыве? Там, дзе яму добра. Мне добра ва Украіне.

— Дадатковую сітуацыю ў Беларусі з мамай абмяркоўваеце? У навінах кажуць, што ў нас тут усё квітнее і пахне.

— Дык я і сам часта бываю, усё бачу. Што тычыцца навінаў, то мне гэта не цікава. Я ёй прывёў прыклад з Юрыем Санычам. У тэлевізары таксама расказвалі, што ён бег на хуткасці 200 кіламетраў у гадзіну ў бок кітайскай мяжы. І народ у гэта верыць. У навінах кажуць тое, што людзі хочуць чуць. Яны ўжо нібыта бачаць адну карцінку, але паслухаюць навіны — і ўспрыманне змяняецца. Раптам тое, што ты бачыш кожны дзень на свае вочы, — гэта проста падалося? Так і жывём.

0
LMI / Адказаць
29.11.2016 / 15:35
Гэта безумоўна вельмі сумна калі вось так здараецца. Я магчыма не на 100% маю паразуменьне з бацькамі, але ж няма разладу. Дзякуй богу - мае бацькі не на баку руССкага сьвету і ніколі не былі
0
Толик / Адказаць
29.11.2016 / 15:46
Здравомыслящий человек. К сожалению, сегодня у нас это редкость.
9
Неабыякавы / Адказаць
29.11.2016 / 15:58
А што застаецца дзелаць? Разважаць пра маму.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру