У варшаўскім Каралеўскім замку адчынілася выстава «Скарбы Віленскай катэдры».

Гэта сумесная выстава, якую ладзяць варшаўскі Каралеўскі замак, Каралеўскі замак на кракаўскім Вавэлі й Віленская катэдра — уладальнік калекцыі. Ганаровы патранат над выставай ахапіў маршалак польскага парлямэнту Браніслаў Камароўскі.

Выставачныя экспанаты зь серабра й золата, аздобленыя шляхэтнымі камянямі, носяць пераважна сакральны характар. Яны зьяўляюцца гістарычнымі элемэнтамі небывала багатага збору найважнейшай хрысьціянскай сьвятыні Вялікага Княства Літоўскага. Гэты збор неаднойчы прыроўніваўся да скарбаў Вавэля ці Яснай Гары.

Напярэдадні вайны, у верасьні 1939 году, каштоўнасьці, якія налічвалі каля 270 прадметаў, былі замураваныя ў катэдральных падзямельлях. У 1985 годзе сьвятары знайшлі клад. Але, пабаяўшыся камуністаў і магчымасьці вывязеньня скарбаў зь Вільні, каштоўнасьці былі ізноў схаваныя.Толькі пасьля таго, як Літва атрымала незалежнасьць, каштоўнасьці былі выстаўленыя на публічны паказ.

У Варшаве выстава прадоўжыцца да 28 верасьня, пасьля паедзе ў Кракаў.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0