У Буда‑Кашалёўскім раёне 15‑гадовы падлетак выпадкова застрэліў 18‑гадовага хлопца.

1 ліпеня ў раёне ракі Дняпро ў Буда‑Кашалёўскім райне на пашы для жывёлы вучань 10 класа адной са школ Гомеля выпадкова застрэліў 18‑гадовага хлопца, жыхара вёскі Чабатовічы Буда‑Кашалёўскага раёна.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Буда‑Кашалёўскага раёна, выстрал быў зроблены з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы.

Падлетак узяў яе ў зараджаным стане і націснуў на курок у той момант, калі зброя была накіравана ў бок 18‑гадовага хлопца. Прагучаў выстрал, малады чалавек быў паранены ў паяснічную вобласць і памёр на месцы.

Пракуратура праводзіць следчыя дзеянні, высвятляе абставіны трагедыі.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0