25 снежня ў клубе Re:public — штогадовае грандыёзнае шоу «Калядны фэст - 2016».
Калядаваць будуць: «Стары Ольса», «Палац», Irdorath, Znich, Trollwald, Vuraj, «Гістарыён».
Святочная атмасфера, шматлікія конкурсы, шыкоўныя прызы — гарантуюцца. Усім, хто прыйдзе ў святочных касцюмах, арганізатары абяцаюць падарункі.
Квіткі каштуюць:
20 руб. - прома-кошт, танцпол. першыя 100 квіткоў.
25 руб. - астатнія, танцпол.
30 руб. - у дзень канцэрта.
35 руб. - месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак.
Кропкі продажу квіткоў па прома-кошце і без нацэнкі:
- клуб Re:public, кабінет бухгалтэрыі. У буднія дні з 10.00 да 17.00, альбо дамовіцца загадзя па т.: (29) 1103535;
- пераход Я.Коласа (каса Філармоніі);
- Крама «Stuff» (пр-т Незалежнасці58, ГЦ «Маскоўска-Венскі» 3 паверх, пав. 363);
Таксама квіткі ёсць у касах па Мінску і іншых гарадах Беларусі, у салонах сувязі «Евросеть» і «Связной».
Квіткі анлайн — на kvitki.by і ticketpro.by.
Інфалінія: 29 8517706, 44 5517706