Праз рэзкае пахаладанне і моцны снегапад на дарогах Мінска значна ўскладніліся ўмовы. Адбыліся некалькі ДТЗ, рух па многіх вуліцах значна запаволены, у цэнтры і на кальцавой шматлікія заторы.

Інфармацыя з сайта «Яндекс.Пробки» на 17:55

Інфармацыя з сайта «Яндекс.Пробки» на 17:55

Як паведамілі ў «Мінсктрансе», кіроўцы грамадскага транспарту перайшлі на рэжым «Бездарожжа», пры якім дазваляецца не прытрымлівацца графіка, а рухацца ў адпаведнасці з дарожнай сітуацыяй. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я парушэнні графікаў да 25 хвілін назіраюцца па ўсіх кірунках гарадскіх маршрутаў.

Калі ласка, будзьце вельмі асцярожныя і ўважлівыя на дарозе, а таксама па магчымасці забірайце людзей з прыпынкаў транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?