Краіны Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты (АПЕК) дамовіліся аб першым з 2008 года скарачэнні аб'ёмаў здабычы нафты, піша DW

На сустрэчы прадстаўнікоў АПЕК, якая праходзіць 30 лістапада ў Вене, ухваленая прынцыповая дамоўленасць па гэтым пытанні, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ўдзельнікаў перамоў.

Афіцыйна аб прынятых у Вене рашэннях арганізацыя абвесціць на працягу дня.

На сустрэчы АПЕК ў Алжыры ў верасні 2016 года была дасягнутая папярэдняя дамоўленасць аб скарачэнні штодзённай здабычы нафты з 33,6 млн бараляў да 32,5 млн бараляў. Афіцыйна аформіць гэта рашэнне АПЕК мела намер у лістападзе.

Гэтая мера, як спадзяюцца краіны, якія здабываюць нафту, дапаможа стабілізаваць цэны на «чорнае золата» на міжнародных рынках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?