ЮНЕСКА прызнала піваварнае мастацтва Бельгіі часткай нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, паведамляе «ЕўраПраўда» са спасылкай на De Standaard.

huffingtonpost.com

Паведамляецца, што па рашэнні ЮНЕСКА «піўная культура ў Бельгіі заслугоўвае таго, каб быць занесенай у спіс шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва».

«Бельгія стала чэмпіёнам свету па піўной культуры. Гэта вельмі прыемная ўзнагарода для ўсіх, хто займаецца півам у нашай краіне», — так пракаментавалі гэтую падзею міністры культуры супольнасцяў Бельгіі.

«Прызнанне ЮНЕСКА з'яўляецца важным маральным стымулам для піўной культуры ў нашай краіне і ўзнагародай для ўсіх тых, хто імкнецца захаваць гэтую багатую культуру», — гаворыцца ў прэс-рэлізе міністраў культуры ўсіх супольнасцяў Бельгіі.

Вядома, што нямецкая супольнасць Бельгіі падала адпаведную заяўку ад імя Бельгіі ў ЮНЕСКА яшчэ ў красавіку 2014 года.

Варта дадаць, што ў Бельгіі налічваецца каля 1500 гатункаў піва і больш за ўсё ў свеце гатункаў мясцовага традыцыйнага піва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?