Пілот «Рэд Бул» Дэвід Култхард (Coulthard) абвясьціў пра завяршэньне кар’еры па сканчэньні гэтага сэзону.

Напярэдадні хатняй гонкі ў Сыльвэрстоўне шатляндзкі гоншчык даў прэс‑канфэрэнцыю, падчас якой абвясьціў, што гэта ягонае апошняе Гран‑пры Вялікабрытаніі ў кар’еры.

«Я не павінен займаць месца ў камандзе. Я ўмею шмат іншых рэчаў, таму павінен сысьці», цытуе словы знакамітага гоншчыка Спорт‑Экспресс са спасылкай на BBC Sport.

***

Дэвід Култхард нарадзіўся ў 1971 г. у шатляндзкім Твінхольме. Дэбютаваў у «Формуле‑1» у 1994 г. на Гран-пры Гішпаніі.

Браў удзел у 236 Гран‑пры. Выйграў 13 гонак. Лічыцца адным з найбольш пасьпяховых гоншчыкаў, хоць ні разу не станавіўся чэмпіёнам сьвету. Прыкладам, ён займае 5-е месца сярод усіх гоншчыкаў Формулы-1 па колькасьці набраных балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0