Згодна з правіламі дарожнага руху, у Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка кіроўцы павінны ў абавязковым парадку выкарыстоўваць зімовыя шыны на аўтамабілях.

Як паведамілі ва УДАІ МУС, гэта патрабаванне тычыцца аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай (ТДАМ) да 3,5 тоны ўключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў з ТДАМ звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусаў да 5 тон.

За парушэнне гэтага патрабавання ПДР прадугледжана адказнасць згодна з ч. 3 арт. 18.12 КоАП Беларусі — штраф да адной базавай велічыні. За паўторнае парушэнне на працягу года на кіроўцу накладаецца штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае 21 рубель, з 1 студзеня 2017 года — 23 рублі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?