Лукашэнка, што прысутнічаў на канцэрце, асабіста агледзеў месца здарэньне і ўзяў расьсьледаваньне прычыны выбуху пад свой кантроль.
Паводле начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Анатоля Куялшова, спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Колькасьць пацярпелых удакладняецца, загінулых няма.
Заведзена крымінальная справа, пакуль рабочая вэрсія — «хуліганства».
Між тым, канцэрт ля стэлы цягнуўся да глыбокай ночы. Супрацоўнікі праваахоўчых органаў не дапусьцілі панікі сярод гледачоў, паведамляе БЕЛТА.
Як паведамілі беларускія тэлеканалы, на канцэрт ля стэлы сабралася каля паўмільёну чалавек.
0
0
0
0
0
0