Кітайская суднабудаўнічая кампанія Wuchang Shipbuilding Industry Group пачала будаўніцтва копіі ў натуральную велічыню парахода «Тытанік», што патануў у Паўночнай Атлантыцы ў 1912 годзе, паведамляюць інфармагенцтвы.

Для таго каб забяспечыць поўную адпаведнасць копіі арыгінальнага карабля, кампанія мае намер прыцягнуць тэхнічных спецыялістаў з ЗША і Вялікабрытаніі.

Як заявіў журналістам намеснік генеральнага дырэктара суднабудаўнічай кампаніі Ван Вэйлін, даўжыня парахода складзе 269 м, шырыня — 29. м. Унутраны інтэр'ер будзе таксама адпавядаць шыкоўнаму аздабленню віктарыянскага стылю і Рэнесансу, якое маглі назіраць пасажыры «Тытаніка». Суднабудаўнікі і дызайнеры маюць намер узнавіць літаральна кожную дэталь, у тым ліку тэатр, каюты першага класа, басейн і бальную залу.

У адрозненне ад свайго арыгінала, новы «Тытанік» не ажыццявіць ніводнага рэйса, а ўстане на вечнай стаянцы ў адным з вадаёмаў павета Даін (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай). Па задумцы аўтараў праекта, параход павінен стаць адной з турыстычных славутасцяў рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?