Сусветная арганізацыя ЮНЕСКА ўключыла індыйскую філасофію ёгі ў спіс нематэрыяльных аб'ектаў сусветнай спадчыны, піша ВВС. 

Getty

Як падкрэсліваецца ў заяве ЮНЕСКА, у спіс уключаная не сама практыка ёгі, а менавіта філасофія, што стаіць за ёй, якая паўплывала на індыйскае грамадства «ў розных аспектах, ад здароўя і медыцыны да адукацыі і мастацтва».

«Створаная для таго, каб дапамагчы людзям усвядоміць сябе, палегчыць іх пакуты і дапамагчы ім дасягнуць стану свабоды, [ёга] практыкуецца маладымі і пажылымі людзьмі, без дыскрымінацыі па прыкмеце полу, класа, або рэлігіі», — гаворыцца ў заяве ЮНЕСКА.

Акрамя ёгі, у спіс увайшлі бельгійская піўная культура, міжземнаморская дыета, пекінская опера і перуанскі танец нажніц.

Спісу нематэрыяльных аб'ектаў культурнай спадчыны ЮНЕСКА 10 гадоў. Рашэнне аб яго папаўненні было прынята на сустрэчы прадстаўнікоў арганізацыі ў Адыс-Абебе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?