Першы этап Кубка свету па біятлоне працягвае дарыць яркія эмоцыі беларускім заўзятарам. На гэты раз іх парадаваў Уладзімір Чапелін, які выйграў бронзу ў мужчынскай індывідуальнай гонцы.

Чапелін, як і Дар'я Юркевіч ўчора, паказаў не самую лепшую хуткасць, але змог выдатна адпрацаваць на агнявых рубяжах, у той час як галоўныя фаварыты дапускалі велізарны лік промахаў.

Беларус на першай «лёжцы» зрабіў промах і займаў толькі 50-е месца, але далей працаваў на рубяжах ідэальна і пачаў свой ўздым: другая стральба - 11-е месца, трэцяя - 7-е і подыум на фінішы.

Уладзімір Чапелін прайграў 1 хвіліну і 24 секунды Мартэну Фуркаду (0 + 2 + 0 + 0). Другім стаў нарвежац Ёханэс Бо (0 + 0 + 0 + 2).

Гэта першы ў кар'еры беларуса подыум на этапах Кубка свету.

* * *

Да гэтага апошні раз беларускі спартсмен браў медаль этапу Кубка свету 16 сакавіка 2005 года. Алег Рыжанкоў у той дзень выйграў бронзу ў спрынце ў Ханты-Мансійску.

Адзначым, што срэбраны медаль на Алімпіядзе ў Ванкуверы ў 2010 годзе выйграў Сяргей Новікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?