Міністр замежных спраў Кітая Ван І пасля тэлефоннай размовы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Тайваня Цай Інвэнь выказаў надзею на тое, што адносіны Пекіна і Вашынгтона не сапсуюцца, перадае Reuters.

«Я спадзяюся, што гэта (размова) не зменіць колішнюю палітыку «Адзінага Кітая «з боку ўрада Злучаных Штатаў», - заявіў кіраўнік МЗС Кітая.

Акрамя таго, міністр назваў размову Трампа і Інвэня «дробнай правакацыяй».

Раней паведамлялася, што Дональд Трамп патэлефанаваў прэзідэнту Тайваня Цай Інвэнь. Пасля гэтага ўлады Кітая звязаліся з Белым домам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0