Кажуць, шакуючыя фоты гэтых дыстрафічных дзяцей паклалі на стол Аляксандра Лукашэнкі. 

Іх кормяць, як звычайна. Але характар іх неўралагічных захворванняў такі, што звычайнае харчаванне, дастатковае звычайнаму чалавеку, не засвойваецца. 

Усе махнулі рукой на горкую долю гэтых малых як на непазбежнасць. Але знайшоўся доктар, педыятр Аляксей Моматаў.

Моматаў даказвае: калі перавесці гэтых дзяцей на энтэральнае, даражэйшае харчаванне, іх пакуты зменшацца, яны пражывуць даўжэй. Яму тое падказаў «адзін аўстрыйскі лекар, які, паглядзеўшы на дзяцей, найбольш дакладна і выразна растлумачыў, што з імі адбываецца. «Была тады ў нас Ленка, худая, білася галавой аб стол і аб сцены. У яе нават былі сінякі. Дык вось калі мы пачалі даваць ёй гэта харчаванне, яна супакоілася. Выходзіць, яна галодная была … А тут ёй проста сталі даваць тое, што было патрэбна. На той момант ёй было сем ці восем гадоў. Памерла Ленка ў мінулым годзе. У яе былі праблемы з страўнікава-кішачным трактам», — расказвае Моматаў.

Дзецям трэба асаблівае харчаванне, інакш гэтыя няшчасныя гаснуць хутчэй, даказвае доктар Моматаў.

Дзецям трэба асаблівае харчаванне, інакш гэтыя няшчасныя гаснуць хутчэй, даказвае доктар Моматаў.

Матэрыял «Імёнаў» з апавяданнем чулага сэрцам доктара Моматава выклікаў нечуваны розгалас.

«Імёны» разам з краўдфандынгавай платформай «Талака» пачалі збіраць грошы на арганізацыю энтэральнага харчавання для жыхароў інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Людзі назбіралі грошай больш як на год.

Ёсць і іншая рэакцыя. 

Праверкі з сілавых структур прыйшлі і да дактароў, і ў дзевяць інтэрнатаў Беларусі, дзе жывуць дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

У неафіцыйнай гутарцы пракуроры выказалі падзяку «Імёнам» і людзям за дапамогу і ўдзел у вырашэнні сур'ёзнай сацыяльнай праблемы.

— Я такога ў Беларусі яшчэ не бачыў! — сказаў адзін з пракурораў. — Дзякуй.

Пракуроры высвятляюць, чым кормяць дзяцей і як размяркоўваюцца сродкі дзяржбюджэту.

Што будзе з сабранымі грашыма? Усе грошы цяпер знаходзяцца на пазабюджэтным рахунку інтэрната. Доктар Аляксей Момат распавёў «Імёнам», што, дзякуючы сабраным сродкам, пачалі закупляць энтэральнае харчаванне. Першая партыя ўжо закуплена, прыехала ў інтэрнат і па прызначэнні медыкаў ідзе дзецям. Частка харчавання — асобна ад сумы, сабранай людзьмі, — закуплена за бюджэт горада.

Колькім дзецям трэба гэта харчаванне? Адразу пасля выхаду артыкула Камітэт сацыяльнай абароны, які курыруе гэты інтэрнат, агучыў, што дзяцей, якія маюць патрэбу ў энтэральным харчаванні, — 15, а не 50, як заявіў у інтэрв'ю «Імёнам» доктар Аляксей Момат. Медыкі інтэрната так і не змаглі зразумець, чаму сацабарона агучвае такую лічбу. На мінулым і на гэтым тыдні дзяцей абследавалі спецыялісты з камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама і Міністэрства аховы здароўя, і высновы медыкаў былі іншымі.

— Вызначылі, што такое харчаванне цяпер трэба 49 дзецям, - камусьці — цалкам, камусьці — курсамі, — распавяла «Імёнам» другая доктарка інтэрната Марына Федарэнчык.

Марына Леанідаўна цяпер выконвае абавязкі дырэктара інтэрната, бо на днях папярэдняга дырэктара Валерыя Сіўцова звольнілі. Прычыны звальнення пакуль не агучваюцца.

У сталоўцы інтэрната. Фота «Імён».

У сталоўцы інтэрната. Фота «Імён».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?